Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэра гурту «Дай дарогу!» Юрыя Стыльскага вызвалілі з позвай у суд


Юры Стыльскі
Юры Стыльскі

Юры Стыльскі позна вечарам 22 жніўня выйшаў на свабоду. Пра гэта ён паведаміў у сваім Інстаграме.

«Сьмярджу ізалятарам, капец. 28-га суд, а так увогуле жывы, здаровы», — сказаў ён у story.

Юрыя Стыльскага затрымалі ў Берасьці 20 жніўня і адправілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.

За апошнія дні гэта было другое затрыманьне Стыльскага: першы раз быў 15 жніўня, калі ён удзельнічаў у акцыі прыхільнікаў перамен у Берасьці. 16 жніўня яго выпусьцілі. Стыльскі тады сказаў людзям, якія яго сустракалі, што яму далі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG