Акцыя пачалася а 16.00 на плошчф Перамогі, каля выхаду да вуліцы Захарава.
Як кажуць арганізатары, мэта — нагадаць пра жудасныя падзеі 9–11 жніўня, нечалавечыя ўмовы ўтрыманьня ў турме.
Твая камэра — бо ў ёй можа апынуцца абсалютна любы чалавек, нават выпадковы, які выйшаў пакарміць коцікаў, проста сядзеў у машыне ці прыехаў у РУУС высьветліць, куды забралі дзіця.