Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заявіла, што пры Лукашэнку ў Беларусь ня вернецца і ў новых выбарах браць удзелу не плянуе


Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота.

Кандыдатка на выбарах прэзыдэта 9 жніўня Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» адказала ны пытаньне, ці гатовая яна абвясьціць сябе абраным прэзыдэнтам Беларусі.

Карэспандэнт «Белсату» пераказаў Сьвятлане Ціханоўскай, якая зь дзецьмі знаходзіцца ў эміграцыі ў Вільні, пытаньне гледачоў з Баранавічаў:

«Святлана, мы ўсім сэрцам за вас, галасавалі за вас. Скажыце, што вы наш прэзыдэнт. Ці вы абвесьціце сябе законна абраным прэзыдэнтам?»

Ціханоўская адказала на гэта:

«Ведаеце, зараз я разумею, што шмат для каго менавіта гэты момант прынцыповы, але на самой справе зараз важна толькі тое, што ў нас скралі права выбару. Гэта відавочна ўсім і кожнаму, што гэтыя выбары праходзілі са шматлікімі парушэньнямі. І гэтыя выбары былі сфальсыфікаваныя. І зараз немагчыма даведацца пра адсоткавыя суадносіны і гэта ўжо ня важна. Важна тое, што ў нас скралі гэтае права на сумленныя выбары. І толькі новыя сумленныя, празрыстыя выбары могуць аднавіць справядлівасьць. Але гэтыя выбары павінныя ўжо быць ня з гэтым складам ЦВК, да якога ў людзей няма даверу. На гэтыя выбары павінныя быць дапушчаныя ўсе назіральнікі, ня толькі беларускія, але і замежныя. І толькі тады мы зможам зразумець, хто на гэтых выбарах перамог».

На пытаньне, на якіх умовах яна гатовая вярнуцца ў Беларусь, на радзіму, Ціханоўская адказала:

—Калі буду адчуваць, што я і мае дзеці ў бясьпецы.

—Гэта магчыма пры цяперашняй уладзе, па-вашаму?

—Не.

—Атрымліваецца так, што вы вярнуліся б тады, калі б ва ўладзе не было чалавека, які зараз кіруе краінай?

—Так. І гэта вялікі стымул да таго, каб мы атрымалі гэтую перамогу.

—А вы будзеце балятавацца ў гэтых новых выбарах? Ці будзе ваш муж? Які, натуральна, павінен быць вызвалены.

—Вядома, вызваленьне палітвязьняў, гэта адно з патрабаваньняў ўсіх страйкоўцаў, гэта адно з патрабаваньняў ўсяго беларускага народа. Я не пляную сама.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG