Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік дырэктара Нацыянальнага кадастравага агенцтва звольніўся з прычыны сытуацыі ў краіне


Станцыя мэтро Пушкінская, 12 жніўня 2020 году
Станцыя мэтро Пушкінская, 12 жніўня 2020 году

Пра сваё рашэньне намесьнік дырэктара Нацыянальнага кадастравага агенцтва Дзьмітры Рытвінскі паведаміў у Facebook​.

Пракуратура завяла справу супраць Каардынацыйнай рады, Крэмль заяўляе пра ўмяшаньне ў справы Беларусі. Найважнейшае за 20 жніўня

«Працу заўсёды можна знайсьці, а вось сумленьне, калі страціш, можна ўжо і не знайсьці. Звольніўся. Уласнае рашэньне. Калі хто яшчэ не чытаў, ніжэй спасылка. Дадаць нешта да таго, што ў лісьце, ужо складана. Можа, пазьней напішу пост даўжэй. Трэба асэнсаваць і перажыць момант трохі. Цяпер афіцыйна беспрацоўны, упершыню за 18 гадоў», — напісаў Рытвінскі ў Facebook.

19 верасьня палова калектыву агенцтва — больш за 80 чалавек, падпісалі адкрыты ліст. У ім яны патрабуюць спыніць жорсткасьць і празьмернае ўжываньне сілы з боку праваахоўных органаў і расьсьледаваць усе выпадкі перавышэньня службовых паўнамоцтваў і незаконнага выкарыстаньня сілы супраць мірных грамадзянаў. Таксама ў лісьце патрабуюць вызваленьня ўсіх палітычных зьняволеных, спыненьня адключэньня інтэрнэту і правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў з пад наглядам міжнародных незалежных назіральнікаў і беларускай грамадзкасьці.

У выпадку невыкананьня гэтых патрабаваньняў і адсутнасьці рэакцыі на іх супрацоўнікі Агенцтва пакідаюць за сабой права абвясьціць страйк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG