Аляксандар Лукашэнка ня хоча ўдзелу АБСЭ як пасярэдніка ва ўрэгуляваньні сытуацыі ў Беларусі, паведаміў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон. Яго цытуе агенцтва Reuters.
Выступаючы на супольнай прэс-канфэрэнцыі з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель, ён таксама сказаў, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пазытыўна адрэагаваў на прапанову пра такую ролю АБСЭ.
«Эўрапейскі Зьвяз павінен працягваць выступаць у падтрымку сотняў тысяч беларусаў, якія праводзяць мірныя маніфэстацыі за свае правы, свае свабоды і свой сувэрэнітэт» – сказаў Макрон на прэсавай канфэрэнцыі пасьля сустрэчы з Мэркель.