У пяці гарадах заплянаваныя акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе тэлеканал АНТ.
«Адначасова слоганы „За Беларусь“ прагучаць а 17-й у Лагойску і Бабруйску. Праз паўгадзіны да іх падключыцца Барысаў. Затым — Лунінец. Зьбяруцца прыхільнікі і ў сталіцы. Тут сустрэчы пройдуць на дзьвюх пляцоўках — у сквэры Жукава і каля станцыі мэтро „Магілёўская“. Пачатак у 18:00 і 19:00. Напярэдадні падобныя акцыі сабралі тысячы людзей у Магілёве і Гомлі», — праінфармавалі ў навінным выпуску.
Паведамляецца, што прайшлі мітынгі падтрымкі і ў райцэнтрах. У Старых Дарогах акцыя пабіла рэкорд, стаўшы «самай шматлікай у гісторыі гораду».
Пералічваюцца лёзунгі, якія гучаць на вуліцах: «Калі мы адзіныя, мы непераможныя», «Любімую не аддадзім», «Беларусь — гэта мы», «Не дазволім разваліць краіну».