«Народ Беларусі мае права самастойна прымаць рашэньне аб сваёй будучыні і свабодна выбіраць свайго лідэра», — напісаў Шарль Мішэль у сваім Твітэры.
Ён асудзіў гвалт над удзельнікамі акцыяў пратэсту і дадаў, што ЭЗ працягвае сачыць за сьведчаньнямі магчымага расейскага ўмяшаньня ў сытуацыю ў Беларусі. Эўрапейская Рада мае сабрацца ў сераду, 19 жніўня.
Эўрапейская рада — гэта найвышэйшы палітычны орган ЭЗ, які складаецца зь лідэраў дзяржаваў і ўрадаў краін Эўразьвязу.