«Эўрапейскі зьвяз павінен працягнуць мабілізацыю на баку соцень тысяч беларусаў, якія мірна выступаюць за выкананьне іх правоў, свабоды і сувэрэнітэт», — такі запіс зрабіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон на сваёй старонцы ў «Твітэры» ў ноч на 17 жніўня.
Напярэдадні ў Менску і іншых гарадах Беларусі прайшлі масавыя акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту з боку сілавікоў.
Сытуацыя ў Беларусі стала адной з тэм тэлефоннай размовы Макрона і прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна 12 жніўня.
Французскі лідар «выказаў глыбокую заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і гвалтам у дачыненьні да грамадзян падчас выбараў», паведаміла прэс-служба Макрона.