Лінкі ўнівэрсальнага доступу

9-ы дзень пратэстаў. Ціханоўская гатовая стаць нацыянальным лідэрам. Рабочыя на сустрэчы з Лукашэнкам: «Сыходзь!»

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што гатовая стаць нацыянальным лідэрам. На Менскім заводзе колавых цягачоў, які ўзбунтаваўся 14 жніўня, адбылася сустрэча з Лукашэнкам. Рабочыя крычалі яму: «Сыходзь!» 

09:07 17.8.2020

За ноч прыбралі ўсе плякаты з помніка Леніну

За ноч прыбралі ўсе плякаты з помніка Леніну, але некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў на праспэкце Незалежнасьці і каля «Пушкінскай» станцыі мэтро застаюцца.

09:01 17.8.2020

З агароджы каля ўваходаў у мэтро «Пушкінская» зьнялі кветкі

Застаецца гара кветак народнага мэмарыяла па Аляксадру Тарайкоўскім і крыж з надпіса «Ты ўваскрэснеш». І пякаты на ўваходзе ў пераход.

08:55 17.8.2020

Войска рыхтуецца да вучэньняў на захадзе Беларусі. Віцебскую брыгаду перакінулі пад Горадню

Вучэньні пройдуць з 17 да 20 жніўня на вайсковых палігонах каля Баранавічаў, Астраўца і Горадні.

Сярод іншага 103-я паветрана-дэсантная брыгада брыгада, якая базуецца ў Віцебску, «адпрацуе пытаньні ўзмацненьня ўчасткаў дзяржаўнай мяжы», паведаміла на сваім сайце Міністэрства абароны.

08:21 17.8.2020

Беларускі дыплямат Павел Мацукевіч: паводзіны Лукашэнкі — пагроза сувэрэнітэту

Павел Мацукевч, які да канца чэрвеня сёлета выконваў абавязкі часовага паверанага Беларусі ў Швэйцарскай канфэдэрацыі, напісаў у сваім Фэйсбуку:

«Падтрымліваць кіраўніка дзяржавы, які з гаранту бясьпекі і сувэрэнітэту ператвараецца ў галоўную пагрозу, лічу для сябе як грамадзяніна і дыплямата здрадай Радзіме і нацыянальным інтарэсам. Лукашэнка павінен сысьці».

XS
SM
MD
LG