Каля Палацу мастацтваў стаяць у „жывым ланцугу” прыкладна 200 чалавек, дзяўчаты — з кветкамі. У цэнтры дырэктар галерэі “Арт Беларусь” Аляксандар Зіменка з копіяй “Евы” Хаіма Суціна. Арыгінал у складзе карпаратыўнай калекцыі “Белгазпрамбанку” ўжо два месяцы знаходзіцца пад арыштам. Наверсе, на прыступках палацу, маладыя мастакі трымаюць плякаты “Лепш маляваць карцінкі, чым пратаколы“, “Спыні гвалт!“, “Мастак з народам! Жыве Беларусь!“, чыстыя аркушы. Кіроўцы сыгналяць.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў