Беларускі нападнік вугорскага «Фэрэнцвараша» Мікалай Сігневіч прызнаўся, што яму балюча назіраць за тым, што адбываецца ў краіне.
«Апошнія некалькі дзён было вельмі балюча назіраць за тым, што адбываецца! Дзякуй усім неабыякавым, хто ня можа застацца ў баку! Мы супраць гвалту! Я ганаруся сваёй краінай! Ганаруся, што беларус!» — напісаў Сігневіч у Інстаграме.