Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За тры дні зафіксавалі 55 нападаў на журналістаў, іх затрыманьняў і арыштаў у Беларусі


Журналістка «Нашай нівы» Натальля Лубнеўская пасьля раненьня гумовай куляй
Журналістка «Нашай нівы» Натальля Лубнеўская пасьля раненьня гумовай куляй

Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала ўсе вядомыя ёй выпадкі парушэньня правоў журналістаў, зьвязаных з выкананьнем імі прафэсійнай дзейнасьці.

За тры дні зафіксавалі 55 інцыдэнтаў, калі сілавікі нападалі на журналістаў, затрымлівалі іх, а суды — арыштоўвалі ці штрафавалі. За ўвесь год такіх выпадкаў амаль 170.

Шматлікія затрыманьні і зьбіцьцё журналістаў пачаліся ў дзень выбараў 9 жніўня.

10 жніўня гумовай куляй паранілі ў нагу карэспандэнтку «Нашай нівы» Натальлю Лубнеўскую. Журналісты казалі, што ў іх цэліліся наўмысна.

11 жніўня журналістаў зьбівалі, адбіралі карты памяці, у тым ліку ў Менску разьбілі камэру журналісту Associated Press Сяргею Грыцу, намагаліся разьбіць камэру карэспандэнтаў BBC, жорстка зьбілі ў Горадні журналістаў Яна Романа, Руслана Кулевіча, Алеся Дзянісава.

Затрыманьне галоўнага рэдактара «Нашай нівы» Ягора Марціновіча сілавікі пацьвердзілі, але дзе ён, невядома. Невядомы і лёс шэрагу затрыманых журналістаў у Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG