770 тысяч зь іх сабралі за апошнія 4 дні, калі пачаліся жорсткія затрыманьні і разгоны пратэстаў.
«У нас ёсьць мільён даляраў, — кажа каардынатар кампаніі By_help Аляксейе Лявончык. — Мы вырашылі, што будзем кампэнсаваць вытраты параненым, як і пісалі. Людзі, якіх пабілі, могуць зьвяртацца да нас з заўтрашняга дня».
Збор грошай быў запушчаны 25 чэрвеня 2020. Спачатку зьбіралі на штрафы затрыманым падчас выбарчай кампаніі.
«Да 9 жніўня мы сабралі недзе 230 тысяч, — распавядае Лявончык. — Але калі абвясьцілі, што грошы пойдуць і на пацярпелых падчас пратэстаў, то сталі дасылаць яшчэ больш. Сёньня маем мільён. Значыць, толькі за апошнія дні сабралі каля 770 тысяч даляраў».
Аляксей Лявончык тлумачыць, што зьвяртацца па дапамогу трэба праз старонку кампаніі. Разгляд заявак ускладняюць праблемы з інтэрнэтам у Беларусі, але, абяцае каардынатар, будуць старацца выплочваць грошы як мага хутчэй.