Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гільзы «Made in Poland» на вуліцах Менску. Афіцыйна на экспарт зброі ў Беларусь дзейнічае забарона


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пасьля начной страляніны інтэрнэт-карыстальнікі публікавалі фатаздымкі гільзаў «Зроблена ў Польшчы». Адзін са здымкаў апублікаваў журналіст Славомір Серакоўскі, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі.

Паводле яго, гільзы знойдзеныя ў адным зь менскіх двароў, адкуль міліцыянты стралялі па дэманстрантах у ваколіцах гандлёвага цэнтру «Рыга».

Гільзы былі белага колеру. Імаверна, імі стралялі з 12-мм гладкаствольнай зброі.

З 2011 году Беларусь знаходзіцца пад санкцыямі з боку Эўразьвязу. У 2016 годзе іх паслабілі. Аднак прадаваць зброю і абсталяваньне для здушэньня дэманстрацыяў у Беларусь надалей забаронена.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG