Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве на дронах запусьцілі вялізны бел-чырвона-белы сьцяг. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Украінская прыватная кампанія DRONARIUM, якая займаецца аэраздымкамі і надае паслугі дронаў, правяла сваю акцыю салідарнасьці зь Беларусьсю. Вялікі бел-чырвона-белы сьцяг сёньня лунаў над Дняпром і Ўладзімірскай горкай у Кіеве.

«Гэта мінімум таго, што мы, ва Ўкраіне, можам зрабіць для Беларусі. Мы зрабілі тое, што ўмеем. І гэта выйшла прыгожа. Неўзабаве мы правядзем яшчэ некалькі такіх акцыяў ужо ў іншых гарадах Украіны», — сказаў Свабодзе кіраўнік кампаніі Руслан Бяляеў.

У апісаньні да відэа адзначаецца:

«Падзеі ў Беларусі, якія суправаджалі выбарчы працэс, нельга абмінуць. Тысячы грамадзян былі пазбаўленыя свабоды выбіраць. Ціск на журналістаў і незалежных назіральнікаў, адсутнасьць дэмакратычных экзыт-полаў, сьцягваньне ў Менск сілавых структураў, арышты людзей, якія проста ідуць па вуліцах, — усё гэта прымусіла грамадзян сумнявацца ў афіцыйнай статыстыцы выбарчага працэсу і папярэдніх выніках галасаваньня, якія абвясьціла ўлада.

«DRONARIUM стаіць на баку правоў чалавека. Мы неаднаразова ўздымалі сьцягі тых, хто адчувае сябе прыгнечаным у сваіх правах: суправаджэньне сьцягамі правядзеньня Кіеў-Прайду, палёт над Кіевам сьцяга крымскататарскага народу. Менавіта таму сёньня мы зноў у небе — цяпер са сьцягам Беларусі, каб выказаць уласную пазыцыю і паказаць сваю падтрымку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG