Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія «сэнатары» назвалі дзеяньні міліцыі адэкватнымі


Чальцы Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў выступілі з заявай, у якой «катэгарычна асуджаюць спробы нешматлікіх ангажаваных групаў раскалоць грамадзтва і дэстабілізаваць абстаноўку ў краіне», паведамляе БелТА.

«Нельга дапусьціць, каб моладзь Беларусі стала разьменнай манэтай у жаданьні разгайдаць сытуацыю. Кожны грамадзянін абавязаны выконваць законы, а дзяржава — забясьпечваць правапарадак і спакой. Дзеяньні праваахоўных органаў адэкватныя правакацыям удзельнікаў несанкцыянаваных акцыяў. Шлях гвалту непрымальны для беларускага народу», — гаворыцца ў заяве аб выніках прэзыдэнцкіх выбараў.

Пасьля выбараў і абвяшчэньня чарговай перамогі Аляксандра Лукашэнкі ў розных гарадах Беларусі 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты.

Сілавікі жорстка разганялі людзей. Супраць дэманстрантаў ужывалі дручкі, сьвятлашумавыя гранаты, вадамёты, гумавыя кулі. Выбухі было чуваць у розных частках гораду. Адзін пратэстовец загінуў, дзясяткі параненых, лекары паведамляюць, што некаторыя ў цяжкім стане.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG