Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна першай згадкі пра Горадню


Фарны касьцёл у Горадні.
Фарны касьцёл у Горадні.

Падзеі 11 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 жніўня 1127 году — пад гэтай датай у Лаўрэнцеўскім летапісе ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадвалася пра Горадню.

Таксама ў гэты дзень

480 да н. э. — адбылася бітва пры Тэрмапілах паміж пэрсыдзкай арміяй Ксэркса і саюзным войскам грэцкіх полісаў пад камандаваньнем спартанскага караля Леаніда.

1921 — у савецкай Расеі апублікаваны ўказ Саўнаркаму аб правядзеньні новай эканамічнай палітыкі (НЭПу).

1988 — утвораная тэрарыстычная супольнасьць «Аль-Каіда».

2003 — НАТО бярэ камандаваньне над міжнародным міратворчым кантынгентам у Аўганістане.

У гэты дзень нарадзіліся

1856 ― Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф.

1892 ― Уладзіслаў Андэрс, генэрал, кіраўнік польскіх узброеных фармаваньняў у 1944-1945 гадах, арганізатар гэтак званай «Арміі Андэрса» ў СССР з былых ваеннапалонных і прымусова вывезеных грамадзянаў даваеннай Польшчы. Пад яго камандай у часе Другой сусьветнай вайны на Блізкім Усходзе і ў Італіі ваявалі супраць гітлераўцаў тысячы беларусаў.

1893 ― Эдмунд Русецкі, дзяржаўны дзяяч БССР. Быў намесьнікам наркаму земляробства БССР, расстраляны ў 1938 годзе.

1907 ― Аляксей Бараноўскі, беларускі актор, заслужаны артыст Беларусі.

У памяці

1464 — памёр Мікалай Кузанскі, нямецкі мысьляр.

1956 — памёр Джэксан Полак, амэрыканскі мастак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG