Як піша праваабарончы цэнтар «Вясна» ў Тэлеграме, у Берасьці пратэстоўцы паведамляюць пра траўмы ад шумавых гранат. Аскепак трапіў у журналіста Tut.by.
Як паведамляе рэгіянальнае выданьне «Виртуальный Брест», у Берасьці адбылося брутальнае сутыкненьне пратэстоўцаў зь міліцыяй.
Каля школы № 15 пратэстоўцы перагарадзілі дарогу вырванымі бэтоннымі лаўкамі, выломліваюць тратуарную плітку, б'юць яе на драбнейшыя часткі і кідаюць у міліцыю.
Каля 21-й гадзіны пратэстоўцы кінуліся на АМАП: пачалі кідаць у іх бутэлькі, нехта кінуў сьметніцу, выбухаюць пэтарды, распыляюць газ. На вуліцы выбухаюць сьвятлошумавыя гранаты, ляцяць дымавыя шашкі.
Пазьней у пратэстоўцаў пачалі страляць гумовымі кулямі, паўсюль выбухаюць сьвятлошумавыя гранаты. Ёсьць параненыя гумовымі кулямі і аскепкамі гранат.