Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пачалі масава затрымліваць людзей


Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Горадні ў чэрвені
Ілюстрацыйнае фота. Затрыманьні ў Горадні ў чэрвені

У Горадні ўвечары 10 жніўня зноў пачаліся затрыманьні. Як паведамляюць Свабодзе відавочцы, затрымалі агулам каля 200-300 чалавек.

Затрыманьні пачаліся яшчэ да таго, як з ізалятару вызвалілі большасьць затрыманых падчас акцыі пратэсту 9 жніўня. Тыя, каго вызвалялі з ізалятару, паведамляюць, што ўдзень падвозілі новых затрыманых.

Ачэплены ўвесь цэнтар гораду, перакрыты рух. Усіх, хто здолеў прайсьці праз ачапленьне, адразу забіраюць і «пакуюць» у аўтазакі міліцыянты з чорнай форме і шаломах. Ужо каля 5 аўтазакаў прывезьлі ў ізалятар людзей.

Людзі нічога не скандуюць, выходзяць безь сьцягоў. Яны проста мірна знаходзяцца на вуліцы або шпацыруюць. Міліцыянты забіраюць усіх без разбору. Стала вядома, што ўчора забіралі людзей з маленькімі дзецьмі.

Аўтамабілі ў цэнтры гораду актыўна сыгналяць. У гэтых месцах пакуюць пешаходаў.

Тыя, хто выходзіў з ізалятара, распавядалі, што міліцыянты казалі пра прыкладна 500 затрыманых учора. Людзі сядзелі па 12 чалавек у 4-мясцовых камэрах, безь пітной вады і бязь ежы, з вільготнай падлогай. Немагчыма было спаць, было вельмі душна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG