Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відавочцы: У Баранавічах уначы сабраліся каля тысячы чалавек. Сілавікі ўжылі гумавыя кулі і вадамёт


Пратэсты ў Менску
Пратэсты ў Менску

Людзі сабраліся на плошчы Леніна пасьля 21 гадзіны. Былі людзі сталага ўзросту і людзі зь дзецьмі, паведамляюць відавочцы.

У Баранавічах ужывалі гумавыя кулі і вадамёт, каб разагнаць пратэстоўцаў, пра гэта Свабодзе паведаміў выдавец мясцовага СМІ Intex-press Уладзімер Янукевіч.

Людзі на плошчы патрабавалі сумленнага падліку галасоў. Сьпярша сілы АМАПу нічога не прадпрымалі, але пасьля 22 гадзіны адбыліся сутычкі з сілавікамі. У АМАП кінулі некалькі камянёў, але, на думку мясцовых журналістаў, гэта дзейнічалі правакатары.

Уладзімір Янукевіч заўважыў, што людзей, якія прапаноўвалі кідаць камяні, ніхто зь мясцовых не пазнаваў.

«У натоўпе былі заўважаныя маладыя дужыя мужчыны, якіх ніхто не пазнаваў у твар, яны прапаноўвалі іншым кідаць камяні і самі кінулі два камяні», — паведаміў Уладзімер Янукевіч.

Прыбыла падтрымка АМАПу, пачалі страляць гумавымі кулямі, кідаць газава-шумавыя гранаты, выкарысталі вадамёт.
Паводле Ўладзімера Янукевіча, быў паранены прынамсі адзін дэманстрант, якому накладалі швы. Разгон скончыўся пасьля 3-й гадзіны ночы.

У баранавіцкай міліцыі, куды зьвярнулася Свабода, адмовіліся ад камэнтароў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG