Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі афіцыйна паведаміла, што падчас акцыяў пратэсту 9 жніўня пацярпелі 39 праваахоўнікаў і больш за 50 цывільных асобаў.
Паводле Міністэрства аховы здароўя, «падчас начных несанкцыянаваных акцыяў» у Беларусі па хуткую дапамогу зьвярнуліся пацярпелыя. Мэдычная дапамога ў поўным аб’еме нададзеная 40 прадстаўнікам правапарадку і больш чым 50 грамадзянам. Загінулых няма.
Паводле прэс-службы, гэта інфармацыя па ўсей краіне, яна будзе ўдакладняцца. У якія лякарні шпіталізавалі пацярпелых і зь якімі траўмамі, у прэс-службе не паведамілі.
У менскім шпіталі № 10 карэспандэнту Свабоды не паведамілі, ці паступалі пацярпелыя дэманстранты.
«Гэта інфармацыя не адносіцца да сродкаў масавай інфармацыі», — сказаў намесьнік галоўнага лекара Міхаіл Папоў.