Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сі Цзіньпінь, Пуцін і Такаеў павіншавалі Лукашэнку зь перамогай на выбарах


Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпінь
Аляксандар Лукашэнка і Сі Цзіньпінь

Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпінь першым накіраваў на адрас Аляксандра Лукашэнкі віншаваньне зь перамогай на выбарах прэзыдэнта, паведамляе​ БелТА.

«Ад імя ўраду Кітаю і кітайскага народу, а таксама ад сябе асабіста выказваю цёплыя віншаваньні і найлепшыя пажаданьні. Упэўнены, што пад вашым кіраўніцтвам Беларусь абавязкова дасягне новых бліскучых посьпехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва», — сказана ў віншаваньні.

Віншавальную тэлеграму накіраваў Лукашэнку і прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Крамля.

«Разьлічваю, што ваша дзяржаўная дзейнасьць будзе садзейнічаць далейшаму разьвіцьцю ўзаемавыгадных расейска-беларускіх адносін ува ўсіх галінах».

Пра віншаваньне Лукашэнкі зь перамогай паведамляе і прэс-служба кіраўніка Казахстану.

«Вынікі выбараў, якія адбыліся ў складанай палітычнай сытуацыі, сьведчаць аб народнай падтрымцы Вашага стратэгічнага курсу, накіраванага на ўмацаваньне сувэрэнітэту і незалежнасьці Беларусі», — гаворыцца ў тэлеграме прэзыдэнта Казахстану Касым-Жамарта Такаева, апублікаванай на сайце прэзыдэнта ў панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG