Цэнтральная выбарчая камісія Беларусі пакуль не апублікуе папярэднія вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, паведаміла агенцтва ТАСС.
Раней кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына абвясьціла, што разьлічвае да 02:00 па менскім часе апублікаваць вынікі галасаваньня.
Паводле дзяржаўных экзыт-полаў Аляксандар Лукашэнка атрымаў 79,7% працэнта галасоў, а Сьвятлана Ціханоўская — 6,8%.
Тым часам на прэс-канфэрэнцыі штабу Ціханоўскай назвалі шэсьць участкаў у розных раёнах Менску, дзе, паводле афіцыйных пратаколаў, кандыдатка перамагла Лукашэнку зь вялікім адрывам.
Ціханоўская падзякавала сябрам гэтых выбарчых камісій за сумленны падлік і паабяцала дапамогу ў выпадку іх звальненьня.
Паводле папярэдніх лічбаў экзыт-полаў на 21 ўчастку па-за межамі Беларусі Сьвятлана Ціханоўская мае 81.57%, адмовіліся адказваць 9.42%, Аляксандар Лукашэнка мае 5.89%, супраць усіх 1.82%, астатнія кандыдаты маюць каля 0.4%.