На плошчы перад гандлёвым цэнтрам «Атриум» у цэнтры Магілёва сабралася некалькі соцень чалавек, перадае карэспандэнт Свабоды.
УЖЫВУЮ Выбары-2020: вайсковыя машыны на ўезьдзе ў Менск, цэнтар ачэплены. Абнаўляецца
Плошча, дзе падчас выбараў зьбіралі подпісы прэтэндэнты ў кандыдаты, аточаная міліцэйскімі машынамі і аўтазакамі. Рух па цэнтральнай вуліцы Першамайскай абмежаваны. Стаянка ў гэтым раёне забаронена. З некаторых машын гучыць песьня «Перамен», міліцыя спыняе такіх кіроўцаў.
Каля 21.00 АМАП стаў выцісьняць людзей з плошчы, больш за 20 чалавек на дадзены момант затрымалі.
Сыходзячы, людзі пляскаюць ў далоні, крычаць «Жыве Беларусь!»