Паводле апрацаваных бюлетэняў, на 14.00 карціна з улікам датэрміновага галасаваньня у абласьцях і агулам у краіне выглядае наступным чынам.
- Берасьцейская — 63,05%
- Віцебская — 67,35%
- Гомельская — 75,83%
- Горадзенская — 65,75%
- Магілёўская — 72,57%
- Менская — 64,21%
- Менск — 52,03%
Агулам у краіне прагаласавалі 65,19% выбарнікаў.
Як удакланілі ў ЦВК, акрэдытаваныя 52 868 нацыянальных назіральнікаў, што на 10 тысяч больш, чым у папярэднюю кампанію 2015 году.
Таксама за выбарамі назіраюць 248 замежных назіральнікаў, зь іх 64 прадстаўляюць дыпляматычны корпус.