Штатныя карэспандэнты тэлеканалу «Настоящее время» (праект Радыё Свабода) — Ірына Рамалійская, Юры Баранюк і Іван Грабянюк, якіх выслалі зь Беларусі, расказалі ў жывым эфіры, як адбывалася дэпартацыя.
Усім траім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі тэрмінам на 10 гадоў. Прычынай стала праца без акрэдытацыі. Разам з Рамалійскай і Грабенюком, грамадзянамі Ўкраіны, у Адэсу выслалі і Баранюка, які мае расейскае грамадзянства.
Тэлеканал «Настоящее время» ўжо некалькі тыдняў асьвятляе выбары ў Беларусі. Напярэдадні ён правёў чатырохгадзінны спэцэфір з сарванага мітынгу Сьвятланы Ціханоўскай. Толькі ў сацсетках яго паглядзелі больш за паўмільёна разоў.