Героі Лявона Вольскага ўражаныя арыштам дыджэяў Уладзіслава Сакалоўскага і Кірыла Галанава, якія ўключылі песьню «Перемен» Віктара Цоя на афіцыйным канцэрце.
Саўка:
Празьнік в скверы ішоў,
Разварачвалась шоў.
Баяніст расчахліў інструмент,
Гітарыст на плячо ад гітары накінуў рамень.
А с калонак удруг празвучала ня то,
Што уместна на данны мамент.
На ўвесь сквер зазвучала песьня «Кіно» «Перамен».
Грышка:
«Перамен!» — прагнуць мільёны вачэй.
«Перамен!» — грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым сьмеху ды ў нашых сьлязах,
І ў пульсацыі вен:
«Перамен!
Хутчэй перамен!»
Саўка:
Правялі звукачы этат мерзкі церакт,
Падгатоўлен быў тшчацельна он.
І начальнік кінуўся зь мясам шнур выдзіраць.
Далі суткі парням
За такія дзяла,
А начальству, канешна, гамон.
Паляцяць цяпер голавы, чысткі не ізьбяжаць.
Разам:
«Перамен!» — прагнуць мільёны вачэй.
«Перамен!» — грукаюць сэрцы хутчэй.
У нашым сьмеху ды ў нашых сьлязах,
І ў пульсацыі вен:
«Перамен!
Хутчэй перамен!»