Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Максіма Танка


Максім Танк і яго жонка Любоў Скурко. З фондаў БДАМЛМ.
Максім Танк і яго жонка Любоў Скурко. З фондаў БДАМЛМ.

Падзеі 7 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

7 жніўня 1995 году памёр Максім Танк, народны паэт Беларусі і грамадзкі дзяяч.

Таксама ў гэты дзень

1819 — войска Сімона Балівара перамагло гішпанцаў у бітве на рацэ Баяка.

1915 — выйшаў апошні нумар купалаўскай газэты «Наша Ніва».

Апошні нумар папяровай НН, 6 чэрвеня 2018
Апошні нумар папяровай НН, 6 чэрвеня 2018

«Купала быў бы шчасьлівы». Дубавец і Марціновіч пра адмову «НН» ад паперы і будучыню СМІ

1930 — апошні суд Лінча ў ЗША.

1999 — уварваньне злучэньняў ісламістаў у Дагестан, пачатак Другой чачэнскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся

1879 — Пётра Крэчэўскі, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

1910 — Генадзь Цітовіч, музыказнаўца, этнограф, заснавальнік Дзяржаўнага народнага хору Беларусі, народны артыст Беларусі.

1932 — Адам Мальдзіс, беларускі літаратуразнавец і гісторык літаратуры, пісьменьнік.

Адам Мальдзіс
Адам Мальдзіс

У памяці

1921 — Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1941 — Рабіндранат Тагор, індыйскі пісьменьнік, філёзаф, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1913.

2007 — Уладзімер Буднік, беларускі кампазытар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG