Два апошнія месяцы жыхары мікрараёну Новая Баравая пад Менскам сталі надзвычай актыўнымі. Яны праводзяць флэшмобы ў падтрымку альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзыдэнты, масава запісваюцца ў сябры выбарчых камісій і ў назіральнікі, ладзяць уласныя ланцугі салідарнасьці.
Пра затрыманьні АМАПам, дадатковыя патрулі міліцыі ў раёне і масавае вывешваньне бел-чырвона-белых сьцягоў жыхары расказваюць у інтэрвію Свабодзе.