Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бэйруце моцны выбух, ёсьць пацярпелыя


Момант выбуху ў порце Бэйруту, сталіцы Лібану
Момант выбуху ў порце Бэйруту, сталіцы Лібану

У Бэйруце ў марскім порце 4 жніўня прагрымеў моцны выбух, які спрычыніў шмат разбурэньняў на прылеглай тэрыторыі. На вуліцах ляжаць абломкі будынкаў, перакуленыя пашкоджаныя аўтамабілі, аскепкі шкла. У горадзе парушаныя дарожны рух і тэлефонная сувязь.

Карэспандэнт CNN у Бейруце паведамляе, што за ўвесь свой шматгадовы досьвед асьвятленьня ваенных канфліктаў ён ніколі ня бачыў і не чуў такога моцнага выбуху. На відэакадрах, якія паступаюць з Бэйруту, — абломкі будынкаў, пашкоджаныя аўтамабілі. Відаць на іх таксама, як над зямлёй распаўзаецца чорны дым.

Карэспандэнт CNN пацьвярджае камэнтары ў сацсетках, у якіх гаворыцца, што вокны ў горадзе выбітыя на адлегласьці некалькіх кілямэтраў. У бюро CNN у Бэйруце выбух адчуваўся як «землятрус», — кажуць журналісты тэлеканалу, якія працуюць у Бэйруце.

Крыніцы агенцтва Reuters паведамляюць пра ня менш чым 10 загінулых.

Міністар аховы здароўя Лібану Хамад Хасан паведаміў пра «вельмі высокі ліку пацярпелых», паведамляе Reuters са спасылкай на тэлеканал LBC.

Мясцовыя СМІ паведамляюць, што пад заваламі пахаваныя людзі.

Прычыны выбуху пакуль няясныя; некаторыя лібанскія СМІ дапускаюць, што выбухнуў склад піратэхнікі.

Навіна дапаўняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG