Лукашэнка і эміграцыя
Ня можа схаваць нэгатыўнае стаўленьне да той моладзі, якая з-за межаў пратэстуе супраць беларускай дыктатуры.
Пра мову і культуру
«Нічога ў лялькаводаў не атрымаецца, проста пацярпяць нашы людзі, — папярэдзіў Аляксандар Лукашэнка. — Артысты будуць пісаць песьні, мастакі маляваць карціны, а мова назаўжды будзе ў нашым сэрцы і застанецца падмуркам незалежнасьці».
Лукашэнка ў пасланьні называе сваіх апанэнтаў альтэрнатыўшчыкамі. За што ён іх крытыкуе
Падчас пасланьня Аляксандар Лукашэнка час ад часу згадвае сваіх апанэнтаў. Часьцей за ўсё ён іх называе «альтэрнатыўшчыкамі». Што ён пра іх кажа.
Аляксандар Лукашэнка кажа, што асноўная падтрымка «альтэрнатыўшчыкаў» — моладзь. Кажа, што за 26 гадоў «удалося выгадаваць свабодалюбівае пакаленьне, за што і атрымліваем».
Ён прыгадвае такія ініцыятывы апанэнтаў, як «Голас» і ініцыятывы за справядлівыя выбары.
«Калі нашыя кандыдаты або вечныя экспэрты-эканамісты, якія нідзе не працавалі, акрамя інтэрнэт-форумаў і Telegram-каналаў, ведаюць рэцэпт, як без сацыяльных выбухаў па-асабліваму рэфармаваць асобныя дзяржпрадпрыемствы, я гатовы іх ня толькі выслухаць. Абяцаю любому даць магчымасьць паказаць сябе на практыцы», — сказаў Лукашэнка.
Ён прыгадаў і выказваньні кандыдатаў пра неабходныя рэформы, маўляў, «прыватызацыя зьнішчыць сельскую гаспадарку». А «без працы нічога ня будзе».
Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка прызнаў «крызіс у эканоміцы». Ён абяцае рост заробкаў за 5 гадоў удвая. Але ня згадвае, колькі за гэты час зьнішчыць інфляцыя.
«Нічога ў гэтых лялькаводаў не атрымаецца, толькі пацярпяць людзі», — кажа Лукашэнка.
Лукашэнка і моладзь
Лукашэнка ўскосна прызнаў, што моладзь супраць яго. Але, здаецца, не разумее, чаму.
Пра выміраньне беларусаў
Лукашэнка раскрытыкаваў апанэнтаў, якія апэлююць да «выміраньня беларусаў» пры Лукашэнку. Спаслаўся на Ўкраіну: мінус 10 мільёнаў за 30 гадоў. Літва — мінус 1 мільён, Латвія — мінус 800 тысяч. У Беларусі, падлічыў ён, скарачэньне ўсяго 8%.
Сказаў, што ганарыцца новым пакаленьнем, хоць менавіта ў гэтым асяродку шмат іншадумства — «за што і атрымалі», удакладніў ён. Лічыць, што маладых бессаромна «выкарыстоўваюць» у палітычных мэтах, і прывёў некалькі лёзунгаў з тэлеграм-каналаў. «Ніхто не зьбіраецца красьці вашы галасы», — супакоіў Лукашэнка.
«Хто стаіць у „ланцугах салідарнасьці“ і „брыдкія нягоднікі-амапаўцы“ — гэта наша моладзь», — сказаў Лукашэнка.
Згадаў Канстытуцыю, паводле якой быў выбраны
Лукашэнка кажа, што рэформы — гэта падарунак «крыміналу і крымінальнаму бізнэсу». Хвілін 10 ён даказваў, што эканамічныя рэформы, прыватызацыя небясьпечныя і не патрэбны.
«Вярнуўшы Канстытуцыю 1994 году, мы вярнулі б безуладзьдзе», — кажа Лукашэнка. Ён нібыта забыў, што сам быў выбраны прэзыдэнтам паводле менавіта гэтай Канстытуцыі.
Дэмаграфія
У нізкай нараджальнасьці вінаватыя самі беларусы. Бо ня хочуць нараджаць, кажа Лукашэнка.
Рост заробкаў
Рост заробкаў за пяцігодку — удвая. Але нават не спрабуе патлумачыць, за кошт чаго. Маўляў, проста верце мне, і ўсё.
«Пра рэформы і перамены»
Словы «рэформы і перамены» Лукашэнка сказаў на трасянцы і ў прыцэле вяртаньня да 1990-х, пра якія нібыта «талдычаць» альтэрнатыўныя кандыдаты.
«Ім патрэбна неразьбярыха ў краіне, каб „прыхватызаваць" уласнасьць, — зрабіў ён выснову. — Рэформы — гэта не кампанія, а балючы працэс. Ліміты рэвалюцый і разбурэньняў беларусы вычарпалі».
Згадаў прадпрыемствы «Камунарку» і «Спартак», якія ўдалося ўратаваць ад «гора-рэфарматараў». Эканоміка будзе падпарадкаваная адной мэце — клопату пра народ. Цудаў не бывае, сказаў Лукашэнка. Будзе большы экспарт — вырасьце і дабрабыт. Паабяцаў, што заробак за 5 гадоў вырасьце ўдвая, а пэнсія будзе «годнай» і апярэджваць рост цэнаў.
На выбарчым участку ў Горадні глядзяць зварот Лукашэнкі. ФОТА
Усе апанэнты — злыя людзі
Лукашэнка не дапускае, што «альтэрнатыўшчыкі» хочуць дабра Беларусі. Паводле яго, гэтыя людзі імкнуцца разбурыць, даць дарогу крыміналу. Яны кіруюцца злымі намерамі. Такая маніхэйская, чорна-белая карціна сьвету.
Самасправаздача
Пакуль у асноўным мы маем самасправаздачу. У дэталях, дробязях: пра тару і інш. Гэта мала падобна на перадвыбарны маніфэст.