Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Касьмічны карабель SpaceX з астранаўтамі адстыкаваўся ад МКС і вяртаецца на Зямлю


Экіпажы Crew Dragon і МКС
Экіпажы Crew Dragon і МКС

Касьмічны карабель Crew Dragon карпарацыі SpaceX, які ажыцьцяўляе першы пілятаваны палёт, увечары 1 жніўня часу ўсходняга ўзьбярэжжа ЗША (раніцай нядзелі беларускага часу) адстыкаваўся ад Міжнароднай касьмічнай станцыі і накіраваўся на Зямлю.

На борце карабля два амэрыканскія астранаўты, Дуглас Гэрлі і Робэрт Бэнкен. Яны прыбылі на МКС 31 траўня. Днём раней Crew Dragon пасьпяхова вывела на арбіту ракета Falcon 9, якая стартавала з касмадрому на мысе Канавэрал.

Чакаецца, што карабель павінен прывадніцца ў Мэксыканскім заліве ля ўзьбярэжжа Флорыды ў нядзелю ў 21.42 беларускага часу.

Гэта будзе першае прывадненьне астранаўтаў за 45 гадоў. У апошні раз у акіяне спыняўся экіпаж «Апалёна», які ўдзельнічаў у 1975 годзе ў сумесным савецка-амэрыканскім палёце «Саюз-Апалон». Пасьля гэтага амэрыканскія астранаўты лёталі ў космас ці на шматразовых шатлах, ці на расейскіх караблях «Саюз».

Палёт Crew Dragon — першы за 9 гадоў пілятаваны палёт з тэрыторыі ЗША на амэрыканскім касьмічным караблі. Акрамя таго, гэта першы пілятаваны арбітальны палёт у гісторыі прыватнай касманаўтыкі.

Цяперашняя місія стане выніковай праверкай тэхналёгіяў карпарацыі Ілана Маска SpaceX, і калі яна завершыцца пасьпяхова, палёты Crew Dragon да МКС стануць рэгулярнымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG