Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: гадавіна Варшаўскага паўстаньня


Маладыя ўдзельнікі Варшаўскага паўстаньня, жнівень 1944
Маладыя ўдзельнікі Варшаўскага паўстаньня, жнівень 1944

Падзеі 1 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1 жніўня 1944 году ў Польшчы пачалося Варшаўскае паўстаньне. Меркавалася, што баі будуць працягвацца некалькі дзён да прыходу Чырвонай Арміі. Дзеля перамоваў з Іосіфам Сталіным у Маскву прыбыў прэм’ер польскага ўраду ў выгнаньні Станіслаў Мікалайчык.

Сталін ўзамен на савецкую дапамогу варшаўскім паўстанцам прапанаваў Мікалайчыку зьліць яго ўрад з савецкім марыянэтачным урадам — Польскім камітэтам нацыянальнага вызваленьня — створаным у занятым Чырвонай Арміяй Любліне 20 ліпеня 1944.

Пасьля таго, як Мікалайчык адмовіўся падпарадкавацца ПКНВ, Сталін аддаў загад аб спыненьні наступальных дзеяньняў у раёне Варшавы. 2 кастрычніка паўстанцы капітулявалі. 17 студзеня 1945, амаль праз паўгода пасьля пачатку Варшаўскага паўстаньня, Чырвоная Армія ўвайшла ў пусты і зьнішчаны горад на левым беразе Віслы.​

Таксама ў гэты дзень

1514 — армія Маскоўскай дзяржавы пасьля трэцяй аблогі ўзяла Смаленск.

1812 — Напалеон Банапарт аддаў загад аб стварэньні войска Вялікага Княства Літоўскага.

1914 — кайзэраўская Нямеччына абвясьціла вайну Расеі.

1920 — Чырвоная Армія заняла Берасьце.

2001 — Азэрбайджан перайшоў з кірыліцы на лацінскі альфабэт, каб зьменшыць расейскі ўплыў на азэрбайджанскую культуру.

Тры прычыны перайсьці на лацінку

У гэты дзень нарадзіліся

1520 — Жыгімонт ІІ Аўгуст, вялікі князь літоўскі і кароль польскі (1548-1572).

1912 — Янка Ролсан (сапр. прозьвішча Гадзіцкі), дзяяч эміграцыі ў Аўстраліі.

У памяці

1861 — Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мэмуарыст.

1994 — Восіп Блізьнюк, удзельнік антысавецкага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні, вязень савецкіх канцлягераў. Пахаваны ў Смаргоні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG