Як паведамілі ў вячэрнім выпуску навін на тэлеканале, у Беларусі затрымалі Віталя Шклярава, паліттэхноляга, які працуе ў ЗША. А 18 гадзіне ў тэлеграм-канале Шклярава зьявілася кароткае паведамленьне: «Арыштавалі».
Паводле АНТ, ён здолеў мабілізаваць вакол Сяргея Ціханоўскага пратэстны электарат. У чэрвені, у інтэрвію Свабодзе, Шкляраў зьняпраўдзіў, што зьяўляецца паліттэхголягам Ціханоўскага.
Беларус Віталь Шкляраў працаваў у выбарчых кампаніях Барака Абамы, Бэрні Сандэрса, Ксеніі Сабчак і грузінскай апазыцыі.