Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Менску папярэдзілі жыхароў Маскоўскага і Фрунзэнскага раёнаў: вада зноў можа быць кепскай


Ілюстрацыйнае фота. Пасьля пагаршэньня вадаправоднай вады менчукі набіраюць ваду з бочкі на вуліцы Янкоўскага, 25 чэрвеня 2020 году
Ілюстрацыйнае фота. Пасьля пагаршэньня вадаправоднай вады менчукі набіраюць ваду з бочкі на вуліцы Янкоўскага, 25 чэрвеня 2020 году

29 ліпеня на вуліцы Мазурава ў Менску прарвала трубу. Уцечку лякалізавалі, але ў бліжэйшыя тры дні магчымае пагаршэньне якасьці вады, паведамляе «Менскводаканал».

«Па стане на 11.45 уцечка вады лякалізаваная, ціск вады ў спажыўцоў Маскоўскага і Фрунзэнскага раёнаў Менску адноўлены. Магчымае пагаршэньне якасьці вады ў бліжэйшыя трое сутак», — паведамілі на прадпрыемстве.

«Менскводаканал» арганізаваў падвоз вады ў цыстэрнах да жыхароў Фрунзэнскага і Маскоўскага раёнаў па наступных адрасах:

  • вул. Кунцаўшчына, 25
  • вул. Сухараўская, 63
  • вул. Скрыпнікава, 21
  • вул. Мазурава, 27

Па зваротах (заяўках) спажыўцоў аўтамабілі будуць мяняць месца стаянкі, дадаюць у Менскводаканале.

Інцыдэнты на сталічным вадаправодзе адбываюцца другі дзень запар. Учора быў пашкоджаны вадавод на вуліцы Гарэцкага.

У чэрвені менавіта ў гэтых двух раёнах Менску — Маскоўскім і Фрунзэнскім — на працягу некалькіх дзён была вада зь непрыемным пахам, якую не рэкамэндавалася піць. Сьледчы камітэт нават завёў крымінальную справу па ч.2 арт. 428 КК (службовая халатнасьць) па факце паступленьня няякаснай пітной вады ў вадаправод у Маскоўскім і Фрунзенскім раёнах Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG