Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Песьня Віктара Цоя «Перамен» загучала па-беларуску. ВІДЭА 


Сьпявак Віктар Цой
Сьпявак Віктар Цой

Беларусы аб’ядналіся, каб прасьпяваць песьню «Перемен» Віктара Цоя і ягонага гурта «Кіно».

Пераклад тэксту на беларускую мову зрабіў паэт Андрэй Хадановіч. Стварэньнем роліка займаўся праект «Сьпяваем годна».

Песьня «Перемен», створаная музыкам Віктарам Цоем 35 гадоў таму, стала сапраўдным гімнам шмат у якіх краінах на постсавецкай прасторы.

У запісе ўдзельнічалі Станіслаў Мытнік (Akute), Алесь Лютыч (:B:N:), Павал Гарадніцкі (RSP), Дзьмітры Шампанаў (Inomarki), гурты MTM, Katevan, музыкі і выканаўцы Мікіта Мяцельскі, Сяргей Башлыкевіч, Вадзім Раманаў, Марыя Лысенка, Паліна Дабравольская, Павал Лубчонак, Вольга Франка ды іншыя.

Музычны праект «Сьпяваем годна» запусьцілі грамадзкая кампанія «Годна» разам зь лідэрам гурту Vuraj і стваральнікам «Сьпеўнага сходу» Сяргеем Доўгушавым. Раней былі выкананыя «Паветраны шар» разам зь Лявонам Вольскім, «Я нарадзіўся тут» са Зьмітром Вайцюшкевічам, гімн «Пагоня» і народная песьня «Што й па мору».

Сэнс ініцыятывы ў тым, каб зьбіраць беларусаў з розных куткоў сьвету ў інтэрнэце і спяваць вядомыя і знакавыя беларускія песьні разам з іх аўтарамі і выканаўцамі. Прыняць удзел у запісе можа любы, для гэтага трэба далучыцца да тэлеграм-каналу «Годна». Там будуць публікавацца анонсы, а таксама парады, як правільна сьпяваць і граць, каб зьвесьці відэа і гук.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG