Дзясяткі тысяч ізраільцян выказалі пратэст супраць палітыкі прэм’ер-міністра Біньяміна Нэтаньягу.
Ранкам 26 ліпеня паліцыя выкарыстала вадамёты для разгону ўдзельнікаў акцыі і арыштавала 12 чалавек у Ерусаліме, заявіў прэс-сакратар паліцыі Мікі Розэнфэльд.
Упершыню за некалькі тыдняў сотні людзей сабраліся каля прыватнага дома Нэтаньягу ў прыбярэжным горадзе Кэсарыі, дзе іх сустрэла ўзмоцненая ахова.
Паліцыя дазволіла правесьці пратэсты каля афіцыйнай рэзыдэнцыі Нэтаньягу ў Ерусаліме, а таксама ў прыморскім парку Тэль-Авіва і іншых месцах незадоўга да поўначы 25 ліпеня.
У сярэдзіне сакавіка Нэтаньягу ўвёў тэрміновыя і жорсткія карантынныя абмежаваньні, каб стрымліваць пандэмію каранавірусу ў Ізраілі. Адначасна карантын нанёс сур’ёзны ўдар па эканоміцы: узровень беспрацоўя ў краіне перавысіў 20%.
Пасьля палягчэньня карантыну ў траўні колькасьць пацыентаў рэзка вырасла, што зрабіла Ізраіль адным з усясьветных лідэраў па захворваньні.
Цяпер у гэтай краіне вядома пра 33 тысячы пацыентаў, 27 тысяч чалавек ужо ачунялі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ