Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Добрушы прайшоў «начны пікет» за Ціханоўскую


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Увечары 24 ліпеня ў Добрушы (Гомельская вобласьць) прайшоў агітацыйны пікет у падтрымку Святланы Ціханоўскай. Яго правялі давераныя асобы кандыдата ў прэзыдэнты і валянтэры.

У Гомельскай вобласьці ўлады дазволілі праводзіць пікеты за Ціханоўскую альбо раніцай (з 8.00 да 12.00), альбо позна ўвечары (з 21.00 да 22.00). Выканкамы сьцьвярджаюць, што дзённы і вячэрні час ужо заняты даверанымі асобамі Аляксандра Лукашэнкі, хоць пікетаў у яго падтрымку на дазволеных пляцоўках, да прыкладу, у Гомелі, апошнімі днямі не было.

Пікет у Добрушы прайшоў на набярэжнай ракі Іпуць, каля стэлы. На яго сабралася, па словах даверанай асобы Ціханоўскі Тацяны Канеўскай, каля 300 чалавек.

Паводле яе, мерапрыемства праходзіла ў фармаце «адкрытага мікрафону». Людзі распавядалі пра свае праблемы: беспрацоўе, працоўную міграцыю ў Расею, нізкія заробкі, галечу ў вёсках, мэдыцыну. «На сустрэчы мы абвясьцілі ліст да Юрыя Караеву, міністру ўнутраных спраў, з патрабаваньнем разабрацца з умовамі ўтрыманьня ў СІЗА № 1 Сяргея Ціханоўскага. На яго ціснуць, распаўсюджваюць чуткі аб нейкім „нізкім статусе“, душаць яго. Жыхары Добруша ахвотна падпісаліся пад зваротам», — паведаміла БелаПАН Канеўская.

25 ліпеня давераныя асобы Ціханоўскай правядуць пікет у Рэчыцы. 26 ліпеня ў Гомель прыедуць Святлана Ціханоўская і яе аб’яднаны штаб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG