Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каталікі заклікалі сьвятароў Беларусі спрыяць сумленным выбарам


Ілюстрацыйнае фота. У каталіцкім касьцёле
Ілюстрацыйнае фота. У каталіцкім касьцёле

Грамадзкая кампанія «Каталік не фальсыфікуе» заклікала сьвятароў спрыяць сумленным выбарам. Раней кампанія зьвярталася да выбарчых камісій з напамінам, што фальсыфікацыі — цяжкі грэх.

Пра што вернікі просяць сьвятароў?

  • служыць Імшы і малітоўныя набажэнствы за сумленныя выбары,
  • падчас нядзельных казаньняў уздымаць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў — паводле Божага закону, які «большы за загады часовай дзяржаўнай улады»,
  • казаць, што паводле вучэньня касьцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць у палітычных і грамадзкіх працэсах, браць адказнасьць на сябе,
  • распаўсюджваць інфармацыю пра кампанію «Каталік не фальсыфікуе» праз мэсэнджэры і сацсеткі,
  • разьмясьціць на парафіяльных дошках абвестак інфармацыю аб кампаніі за сумленныя выбары.

«Гэта і ёсьць наша каталіцкая перадвыбарчая праграма — маліцца за сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары», — рэзюмуюць ініцыятары кампаніі.

На ўрачыстасьцях у Будславе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і свабоднымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG