Сусьветная арганізацыя здароўя паведамляе пра рэкордны рост колькасьці новых выпадкаў каранавірусу за дзень.
УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Рэкорд — гэта 259,8 тысяч выпадкаў за содні 18 ліпеня. Мінулы максымум быў 17 ліпеня — 237,7 тысяч чалавек. Больш за ўсё выпадкаў COVID-19 выявілі ў ЗША — 71,4 тысячы чалавек за содні. За ЗША ідуць Бразылія (45,4 тысяч) і Індыя (34,8 тысяч).
Апроч гэтага, рост выпадкаў каранавірусу зафіксаваны ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, Кіргізіі, Калюмбіі і Мэксыцы.
За мінулыя содні COVID-19 стаў прычынай сьмерці больш за 7 тысяч хворых.
Цяпер у сьвеце агульны лік захварэлых на каранавірус перавысіў 14 мільёнаў чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ