Героі Лявона Вольскага ўражаныя хваляй звальненьняў зь дзяржаўных тэлеканалаў і забаронамі для зорак шоў-біззнэсу, якія крытычна выказаліся пра сытуацыю ў Беларусі.
Саўка:
Уволілась Каця.
Ушла Меліціна.
З ТВ із-за эцікі карпараціўнай.
Разам: Айяйяйяйяйяйяйяйяйяйяйяй!
Грышка:
Яны напісалі
Пасты і камэнты.
БТ з ОНТ не прабачылі гэта.
Разам:
Айяйяйяйяйяйяйяй!
Рэфрэн:
Лепей спыні ты гаворку
І адфільтруй свой базар,
Калі ты хочаш быць зоркай
І зорны мець ганарар.
Грышка:
Дудзінскі ня будзе
«Базар» болей весьці.
Саўка:
А Грос і «Лайтсаўнд»
Згубіліся дзесьці.
Разам:
Айяйяйяйяйяйяйяйяйяйяйяй!
Грышка:
Разьбегліся кадры
Па сетках варожых.
Саўка:
Астанецца скора
Адзін Мукавозчык.