Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі бізнэсовец падаў яшчэ адзін пазоў супраць Валера Цапкалы — за зьнявагу


Сэдат Ігдэджы
Сэдат Ігдэджы

Грамадзянін Беларусі, бізнэсовец турэцкага паходжаньня Сэдат Ігдэджы падаў пазоў у суд Першамайскага раёну супраць Валера Цапкалы аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі.

Падставай для гэтага сталі заявы Валера Цапкалы на афіцыйным канале на Youtube.

«Валер Цапкала 7 ліпеня ў стрыме на Youtube-канале больш за 15 хвілін абражаў мяне і зь нянавісьцю адгукаўся пра мае кампаніі, прыніжаў маю краіну і мой народ. Абвінавачваў мяне ў шантажы, баязьлівасьці і паклёпе. Пагражаў помстай і заклікаў іншых людзей аб’ядноўвацца супраць мяне. З гэтай нагоды я сёньня падаў пазоў у суд», — паведаміў Сэдат Ігдэджы.

Паводле Сэдата Ігдэджы, распаўсюджаныя Цапкалам зьвесткі зьневажаюць яго гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю ў сфэры прадпрымальніцкай дзейнасьці як кіраўніка асацыяцыі «Турэцкі капітал», інвэстара і дзейнага індывідуальнага прадпрымальніка, «паколькі ствараюць устойлівае нэгатыўнае ўражаньне, што пазоўнік зьяўляецца махляром».

У пазове пералічваюцца распаўсюджаныя Цапкалам зьвесткі, якія тычацца Сэдата Ігдэджы.

Якія выказваньні Цапкалы патрабуе абвергнуць Сэдат ​Ігдэджы

  • Што Ігдэджы «вельмі многа людзей падмануў, і ў яго толькі па дзьвюх кампаніях існуе каля 200 розных судовых пазоваў».
  • «Пайшоў на махлярства», практычна ўсе яго кампаніі абвешчаныя банкрутамі.
  • У ПВТ кампанія Ігдэджы была генпадрадчыкам будаўніцтва бізнэс-інкубатара, але, «як і 20 папярэдніх аб’ектаў, яго не пабудавала».
  • Кампанія Ігдэджы ўзялася будаваць каробку дома Цапкалы, але за ёй давялося ўсё перарабляць.

Сэдат Ігдэджы патрабуе ў пазове выдаліць відэа «Прамое ўключэньне Валера Цапкалы» за 7 ліпеня зь Youtube-канала і разьмясьціць абвяржэньне, што відэа выдалена, «паколькі часткова ўтрымлівала зьвесткі, якія не адпавядаюць рэчаіснасьці і ганьбяць гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю Сэдата Ігдэджы».

Раней Сэдат Ігдэджы падаў заяву ў Генэральную пракуратуру па «фактах супрацьпраўнай дзейнасьці» патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты Валера Цапкалы.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG