10 ліпеня 1994 году ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў дэпутат Вярхоўнага Савету Аляксандар Лукашэнка з больш як 80% галасоў перамог прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча (14,2%).
Празь 10 дзён пасьля гэтага адбылася інаўгурацыя першага прэзыдэнта ў гісторыі незалежнай Беларусі.
Першапачаткова на пасаду кіраўніка дзяржавы, акрамя Аляксандра Лукашэнкі і Вячаслава Кебіча, прэтэндавалі яшчэ чатыры кандыдаты: лідэр Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк, сьпікер Вярхоўнага савету Станіслаў Шушкевіч, сакратар ЦК Партыі камуністаў Беларусі Васіль Новікаў і старшыня Саюзу аграрнікаў Аляксандар Дубко.
У другі тур прайшлі Лукашэнка (44,82% галасоў) і Кебіч (17,33%).
Пасьля той перамогі найвышэйшая пасада больш не абнаўлялася. У выніку неаднаразовых рэвізій Канстытуцыі Лукашэнка атрымаў права балятавацца неабмежаваную колькасьць разоў, а сёлета заявіў, што пойдзе на свой шосты тэрмін.
Чарговыя выбары ў Беларусі прызначаныя на 9 жніўня.