Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ запатрабавала адмовіць Лукашэнку ў рэгістрацыі кандыдатам


Намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч і старшыня партыі Рыгор Кастусёў. Ілюстрацыйнае фота
Намесьнік старшыні партыі БНФ Аляксей Янукевіч і старшыня партыі Рыгор Кастусёў. Ілюстрацыйнае фота

Партыя БНФ 8 ліпеня падала ў Цэнтральную выбарчую камісію скаргу з патрабаваньнем адмовіць у рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты Аляксандру Лукашэнку.

УЖЫВУЮ. Выбары-2020. Як праходзіць прэзыдэнцкая кампанія падчас пандэміі

Як сьцьвярджае Партыя БНФ, у скарзе прывялі доказы выкарыстаньня адміністрацыйнага рэсурсу на карысьць вылучэньня Лукашэнкі, выкарыстаньне ягонай ініцыятыўнай групай дзяржаўнага фінансаваньня і рэсурсаў, стварэньня няроўных умоваў, рэпрэсіяў у дачыненьні іншых патэнцыйных кандыдатаў. Таксама партыя заяўляе пра незаконнасьць рэфэрэндуму 2004 году, па выніках якога зьнялі абмежаваньне ў толькі два прэзыдэнцкія тэрміны.

Падобнае патрабаваньне выстаўляла ЦВК ініцыятыўная група Віктара Бабарыкі. ЦВК адхіліла ўсе скаргі на паседжаньні 4 чэрвеня. За тое, каб прызнаць скаргі Бабарыкі неабгрунтаванымі, чальцы камісіі прагаласавалі аднагалосна. Тлумачэньні былі прыблізна аднолькавыя: праверкі паказалі, што ўсё было законна і прымусу не было, або што немагчыма высьветліць, пра каго ідзе гаворка, або задаволіліся тлумачэньнямі адміністрацыяў установаў, а выкладчыкі ВНУ не адносяцца да адміністрацыі ВНУ, таму і пра ціск з боку адміністрацыі казаць нельга.

Паседжаньне ЦВК па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзыдэнты мае адбыцца не пазьней за 14 ліпеня (рэгістраваць кандыдатаў ужо могуць ад 5 ліпеня). Ці будзе разглядацца скарга БНФ на ім, ці на асобным ранейшым паседжаньні, невядома.

Прэзыдэнцкія выбары — 2020 у Беларусі. Што важна ведаць

  • Шостыя ў гісторыі сувэрэннай Беларусі выбары прэзыдэнта прызначаныя на нядзелю, 9 жніўня 2020 году.
  • 65-гадовы Аляксандар Лукашэнка кіруе дзяржавай 25 гадоў. Ніводныя прэзыдэнцкія выбары (2001, 2006, 2010, 2015), апроч першых (1994 год), не прызналі свабоднымі і справядлівымі на міжнародным узроўні.
  • Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адхіліла прапановы праваабаронцаў аб дыстанцыйных прэзыдэнцкіх выбарах у час эпідэміі COVID-19, бо «часу для прыняцьця гэтых захадаў ужо няма». Лукашэнка ня бачыў падставаў пераносіць выбары праз пандэмію.
  • ЦВК зарэгістраваў 15 ініцыятыўных груп з 55 заявак.
  • Аўтару YouTube-канала «Страна для жизни» Сяргею Ціханоўскаму Цэнтральная выбарчая камісія адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, бо ён адбываў 15 сутак арышту і ня мог асабіста падаць дакумэнты. Тады сваю ініцыятыўную групу ў ЦВК заявіла жонка блогера Сьвятлана Ціханоўская.
  • 29 траўня на перадвыбарчым пікеце жонкі затрымалі Ціханоўскага і яшчэ 9 чалавек. Лукашэнка казаў пра акалічнасьці затрыманьня за 4 гадзіны да таго, як яно адбылося.
  • 11 чэрвеня ў «Белгазпрамбанку» і шэрагу іншых кампаній прайшлі ператрусы. У Камітэце дзяржкантролю заявілі, што завялі крымінальныя справы аб легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, і аб ухіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. Старшыня КДК Іван Тэртэль сьцьвярджаў, што да гэтых спраў мае дачыненьне патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка. Роўна за 4 гадзіны да заявы Дзяржкантролю Аляксандар Лукашэнка расказаў пра акалічнасьці «справы „Белгазпрамбанку“».
  • 18 чэрвеня Віктара Бабарыку і яго сына, кіраўніка ініцыятыўнай групы Эдуарда Бабарыку затрымалі.
  • 14 ліпеня ЦВК зарэгістраваў кандыдатамі ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнку, Сьвятлану Ціханоўскую, Ганну Канапацкую, Андрэя Дзьмітрыева і Сяргея Чэрачня. Не зарэгістравалі Віктара Бабарыку і Валера Цапкалу.
  • Ад пачатку выбарчай кампаніі праваабаронцы налічылі больш за 1300 затрыманых: удзельнікі «ланцугоў салідарнасьці», сябры ініцыятыўных груп, актывісты, палітыкі, блогеры, журналісты і проста мінакі на вуліцы. Сотні чалавек пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і аштрафавалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG