Падзеі 9 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дата дня
9 ліпеня 1906 году ў вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх былі Якуб Колас і Янка Маўр.
Таксама ў гэты дзень
1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.
1807 — заключылі Тыльзыцкую мірную дамову паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Беласток і навакольныя тэрыторыі, населеныя пераважна беларусамі, увайшлі ў склад Расеі.
1920 — Польскія войскі пакінулі Шацілкі (цяпер горад Сьветлагорск).
1997 — Украіна падпісала дагавор аб супрацоўніцтве з НАТО.
2002 — Замкавы комплекс «Мір» атрымаў пасьведчаньне UNESCO пра ўключэньне ў Сьпіс сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны.
У гэты дзень нарадзіліся
1834 — Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік.
1933 — Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985 зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопісу «Time Out», фільм зьяўляецца найлепшай кінастужкай пра Другую ўсясьветную вайну.
У памяці
1441 — Ян ван Эйк, нідэрляндзкі мастак.
1677 — Ангелюс Сылезіюс, нямецкі паэт-містык.
1947 — Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал.
2005 — Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.