Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор папрасіў 2 гады зьняволеньня аднаму з удзельнікаў дамоўных футбольных матчаў


У судзе Маскоўскага раёну 23 сакавіка. На першых лавах залі — 20 абвінавачаных у арганізацыі дамоўных гульняў і махлярстве
У судзе Маскоўскага раёну 23 сакавіка. На першых лавах залі — 20 абвінавачаных у арганізацыі дамоўных гульняў і махлярстве

Прысуд удзельнікам дамоўных матчаў вынесуць 13 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Менску, паведамляе «Прессбол».

Пракурор папрасіў суд асудзіць экс-гульца «Оршы» і «Нафтана» Аляксея Казлова на 2 гады зьняволеньня ў папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама запатрабаваў зьмяніць для яго меру стрыманьня з падпіскі пра нявыезд на ўзяцьце пад варту.

Для былых футбалістаў Віктара Баравіцкага і Віталя Ланько абвінаваўца патрабуе 4 гады абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая «хімія») без пазбаўленьня права займаць пэўныя пасады.

Экс-валейбаліста «Камунальніка» Дзяніса Осіпава пракурор папрасіў пакараць штрафам у 12750 рублёў.

У справе аб дамоўных матчах на лаве падсудных 20 чалавек — 19 (за рэдкім выключэньнем) ужо былых футбалістаў і адзін экс-валейбаліст Дзяніс Восіпаў.

Іх абвінавачваюць паводле 3 артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі — ч. 1 і 2 арт. 253 (подкуп удзельнікаў прафэсійных спаборніцтваў), ч. 1 арт. 14 (замах на такі подкуп) і ч. 1, 2 і 3 арт. 209 (крадзеж, зьвязаны з ашуканскім завалоданьнем грашамі букмэкерскіх кантор).

У справе разглядаюць 16 дамоўных матчаў — 15 у футболе і адзін валейбольны, які стаў для арганізатараў апошнім.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG