Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з актывам гораду Менску 7 ліпеня, што сталіца Беларусі ў першай палове 1990-х была крыніцай дзяржаўнага «хаосу».
«Усе сьвядомыя, уся буза, тут (у Менску. — РС) канцэнтраваліся, таму браджэньне і бурленьне пачыналася менавіта з гораду-героя, — сказаў Лукашэнка ў вечаровай праграме „Панарама“ на канале „Беларусь 1“. — Тысячныя мітынгі на вуліцах зьбіралі, я гэта добра помню. Праспэкт Незалежнасьці, тады яшчэ Скарыны — трывалі сутычкі, пераварочвалі аўтамабілі, падпальвалі. Тагачаснае кіраўніцтва рэспублікі не магло (з гэтым. — РС) справіцца, пагружаючы дзяржаву ў яшчэ большы хаос».
Паводле Лукашэнкі, у першыя гады яго прэзыдэнцтва парадак пачалі наводзіць менавіта са сталіцы.