У італьянскім рэгіёне Лямбардыя выявілі два розныя штамы каранавіруснай інфэкцыі.
Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
Дырэктар аддзяленьня вірусалёгіі шпіталя Сан-Матэо ў Павіі Фаўста Бальданці паведаміў, што выяўлены ў рэгіёне Бэргама штам адрозьніваецца паводле шэрагу характарыстык ад штаму, які быў у інфікаваных у ваколіцах гарадоў Лёдзі і Крэмона.
Тым часам прафесар Чэзарэ Пэроці, кіраўнік службы іммунагематалёгіі і пераліваньня крыві ў тым самым шпіталі, сказаў, што выкарыстаньне плязмы тых, хто вылечыўся ад каранавірусу, зьменшыла сьмяротнасьць з 15% да 6%.
На гэты момант на плянэце выяўлена 11,4 выпадкаў інфікаваньня COVID-19, памерлі больш як 534 тысячы чалавек.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ