Падзеі 5 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дзень у гісторыі
1120 — падчас 4-га крыжовага паходу пачалася аблога Канстантынопалю.
1439 — была падпісана Флярэнтыйская царкоўная унія аб аб’яднаньні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай Папы.
1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра першы падзел Рэчы Паспалітай.
1811 — Вэнэсуэла абвясьціла незалежнасьць.
1938 — у Магілёве заснавалі Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (пераведзены ў Менск у лістападзе 1963 году).
2001 — у Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету.
У гэты дзень нарадзіліся
1818 — Антон Яленскі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў на Меншчыне. Адмовіўся падпісаць адрас вернападданства цару (вернападданы адрас да расейскага цара Аляксандра ІІ), які падпісвала мясцовае дваранства ў 1863, і быў арыштаваны 1 чэрвеня 1863. У 1865 быў асуджаны на 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў Сыбір.
1888 — Гербэрт Спэнсэр Гасэр, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў фізіялёгіі і мэдыцыне (1944).
У памяці
1938 — Юры Лістапад, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст.
1995 — Барыс Сачанка, пісьменьнік, публіцыст.
1997 — Васіль Вітка, дзіцячы пісьменьнік.
2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.