Каля 30 чалавек 1 ліпеня правялі акцыю каля будынку Эўрапарлямэнту ў Брусэлі, пратэстуючы супраць рэпрэсій у Беларусі.
Удзельнікі пратэстнай акцыі патрабавалі вызваленьня палітвязьняў і забесьпячэньня свабодных і справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Яны трымалі плякаты з надпісамі «Спыніць дыктатара ў Беларусі», «Беларусь для жыцьця, не для турмаў», «Беларусь — расейская турма», «Спыніць тырана».
У акцыі прынялі ўдзел і дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту.